bird.by - разработка, поддержка, редизайн сайтов. Корпоративные сайты, интернет-магазины, интернет-порталы и сайты-визитки. Аудит сайта.
Главная Выпуски журнала Март 2010 Вучыць бяспецы трэба з дзяцінства

Вучыць бяспецы трэба з дзяцінства

На пачатку сакавіка падведзены вынікі рэкламнай гульні-конкурсу «Лепшы настаўнік 2009 года па курсу «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», які праводзіла рэдакцыя часопіса «Служба выратавання 01» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйна:

Па словах начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Юрыя Гладкова, пры пераходзе сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 11-гадовы тэрмін навучання была зменшана вучэбная нагрузка на вучняў агульнаадукацыйных устаноў, а шэраг прадметаў, у ліку якіх і «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», пераведзены ў разрад факультатыўных заняткаў. Але АБЖ не зусім звычайны факультатыў: яго вывучаюць у абавязковым парадку ўсе вучні класа (а не пэўная група), ажыццяўляецца ацэнка вынікаў дзейнасці вучняў і праводзяцца залікі, выкладанне курса, як і традыцыйных вучэбных прадметаў, забяспечваецца метадычнымі распрацоўкамі. «У параўнанні з 2008 годам, — падкрэсліў прадстаўнік Міністэрства адукацыі, — агульны аб’ём курса павялічаны за кошт пашырэння раздзелаў «Правілы дарожнага руху», «Правілы пажарнай бяспекі» і «Абарона насельніцтва ад надзвычайных сітуаціый» і зараз складае 174 вучэбныя гадзіны. Сёння Міністэрства адукацыі разглядае пытанне пра далейшае пашырэнне курса».

У адпаведнасці з палажэннем удзельнікі прадставілі на конкурс матэрыялы па тэмах раздзела «Правілы пажарнай бяспекі» курса АБЖ. Дваццаць фіналістаў — прадстаўнікоў усіх абласцей і сталіцы Беларусі — некалькі дзён дэманстравалі свае педагагічныя ўменні ў сценах мінскай гімназіі № 75. Пераможцаў у трох намінацыях чакалі каштоўныя прызы: ноутбукі ад часопіса «Служба выратавання 01».

«На адборачным этапе конкурсу мы ацэньвалі работы па шэрагу крытэрыяў, — паведаміла нам член журы, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі Наталля Мікалаеўна Якаўлева, — сярод якіх варта вылучыць нестандартную падачу вучэбнага матэрыялу, наяўнасць нагляднасці і выкарыстання тэхнічных сродкаў навучання, разнастайнасць метадычных прыёмаў і інтэрактыўнасць заняткаў. Члены журы адзначалі таксама метадычную эфектыўнасць заняткаў, практычную значнасць і магчымасць прымянення метадычнай распрацоўкі ў педагагічнай практыцы».

Заняткі, прапанаваныя на фінальны тур, прадэманстравалі яскрава выражаную практычную накіраванасць, дазвалялі фарміраваць у вучняў уменні і навыкі, неабходныя для бяспечнай жыццядзейнаці.

Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукаціі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстітута адукацы, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сродкаў масавай інфармацыі і ўстановы-арганізатара конкурсу, не толькі ацэньвала прафесійныя якасці настаўніка, але і сачыла за ходам урока, узаемадзеяннем настаўніка з вучнямі. Неацэнную дапамогу канкурсантам аказалі вучні, з якімі праводзіліся заняткі. Эрудыраваныя і дапытлівыя, яны актыўна прымалі ўдзел ў рэалізацыі задум настаўніка, атрымліваючы задавальненне ад працэсу навучання.

«Калі праводзіла ўрок, я не адчувала, што ўдзельнічаю ў спаборніцтвах. Я проста якасна выконвала сваю работу — вучыла дзяцей, — падзялілася сваімі ўражаннямі ад конкурсу Галіна Пятроўна Раманюк, настаўнік сярэдняй школы № 9 г. Кобрына, якая атымала перамогу ў намінацыі «Лепшыя заняткі па курсу АБЖ для 2–4 класаў». — Культуру бяспечных паводзін неабходна выхоўваць з дзяцінства. Мы, бацькі, выхавацелі і педагогі, павінны не проста пазнаёміць дзяцей з правіламі бяспечных паводзін — мы павінны сфарміраваць ў іх карысную звычку думаць пра бяспеку перш, чым зрабіць той ці іншы ўчынак».

«Гэты курс неабходны ў школе не менш за іншыя, – адзначыў пераможца конкурсу у намінацыі «Лепшыя заняткі па курсу АБЖ для 5–7 класаў» настаўнік сярэдняй школы №14 г. Баранавічы Леанід Чаранкевіч. — Прычына большасці надзвычайных сітуацый з’яўляецца дзейнасць чалавека. У адных гэта адбываецца з-за няведання, іншыя свядома парушаюць пэўныя правілы. Пагэтаму лічу, што асноўная задача курса — даць дзецям тэарэтычныя веды, выпрацаваць уменні і навыкі бяспечнай жыццядзейнасці, прывіць свядомае стаўленне да бяспекі, як асабістай, так і грамадскай».

Такой жа думкі прытрымліваецца і пераможца ў намінацыі «Лепшыя заняткі па курсу АБЖ для 8–9 класаў» настаўнік гімназіі №1 г. п. Бялынічы Вольга Мацюшэўская: «Навучыць і падрыхтаваць, псіхалагічна настроіць нашых дзяцей на правільныя паводзіны ў любой жыццёвай сітуацыі — самая важная задача курса АБЖ і мая як настаўніка. Спадзяюся, што мае вучні ніколі не апынуцца ў экстрэмальнай сітуацыі, а калі раптам такое і адбудзецца, яны змогуць уратаваць ад бяды і сябе, і іншых».

Галоўны рэдактар часопіса «Служба выратавання 01» Уладзімір Фалалееў

На фота: пераможцы конкурсу (злева направа) Вольга Мацюшэўская, Галіна Раманюк, Леанід Чаранкевіч.

Фіналісты рэкламнай гульні-конкурсу «Лепшы настаўнік 2009 года па курсу «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў намінацыі «Лепшыя заняткі па курсу АБЖ для 2–4 класаў»

Раманюк Галіна Пятроўна (СШ №9 г. Кобрына Брэсцкай вобл.)

Ганчарова Валянціна Іванаўна (СШ №29 г. Віцебска)

Руткоўская Аксана Уладзіміраўна (СШ №118 г. Мінска)

Дакурна Ірына Мечыславаўна (СШ №2 г. Ашмяны Гродзенскай вобл.)

Плаўсюк Аксана Міхайлаўна (Азёрская СШ Уздзенскага раёна Мінскай вобл.)

Раманава Людміла Фёдараўна (Бацэвіцкая сярэдняя школа – сад Крычаўскага раёна Магілёўскай вобл.)

Фіналісты рэкламнай гульні-конкурсу «Лепшы настаўнік 2009 года па курсу «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў намінацыі «Лепшыя заняткі па курсу АБЖ для 5–7 класаў»

Чарнякевіч Леанід Аляксандравіч (СШ №14 г. Баранавічы Брэсцкай вобл.)

Кірэеў Дзмітрый Віктаравіч (СШ №4 г. Орша Віцебскай вобл.)

Алісейка Віктар Міхайлавіч (СШ № 167 г. Мінска)

Краўчанка Ганна Уладзіміраўна (СШ № 61 г. Гомеля)

Рыдзецкая Алена Аляксандраўна (Гродзенская гарадская гімназія)

Лукашык Мікалай Іванавіч (Івянецкая СШ Мінскай вобл.)

Гурын Міхаіл Аляксандравіч (Глусская раённая гімназія Магілёўскай вобл.)

Фіналісты рэкламнай гульні-конкурсу «Лепшы настаўнік 2009 года па курсу «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў намінацыі «Лепшыя заняткі па курсу АБЖ для 8–9 класаў»

Шынкарэнка Аксана Пятроўна (СШ №3 г. Пінска Брэсцкай вобл.)

Торапаў Дзмітрый Генадзьевіч (Гімназія №1 г. Віцебска)

Галееў Уладзімір Дзянісавіч (СШ №24 г. Гомеля)

Альшэўская Ганна Антонаўна (Бердаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Лідскага райна Гродзенкая вобл.)

Якімаў Валерый Вадзімавіч (Гімназія г. Фаніпаля Мінскай вобл.)

Мацюшэўская Вольга Мікалаеўна (Гімназія №1 г. Бялынічы Магілёўскай вобл.)

Патаповіч Ірына Іванаўна (СШ №47 г. Мінска)

 

Анонс

УНИКАЛЬНОЕ ИЗДАНИЕ!

Вышла в свет книга экс-министра по чрезвычайным ситуациям Беларуси, председателя РГОО «БДПО» генерал-лейтенанта внутренней службы в отставке

Валерия АСТАПОВА

«В зоне огня».

По всем вопросам приобретения этой книги Вам помогут по телефонам 684-18-66 (Velcom) или 8017-284-18-66,

а также по адресам: 220072, г. Минск, ул. Сурганова, д.1, корпус 2,

либо e-mail: pravo@tut.by.

Спешите:
книга вышла небольшим тиражом!

   Партнеры


Опрос

Какая информация в журнале является для Вас наиболее полезной?
 

Облако тегов



   Партнеры