Цiкавае — пра важнае

Штогод у рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ў агульнаадукацыйных і дашкольных установах Беларусі праводзіцца Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый.
1 сакавіка гімназія № 23 г. Мінска прымала высокага госця: на сустрэчу з вучнямі прыйшоў першы міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а цяпер старшыня Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае дабравольнае пажарнае таварыства» генерал-лейтэнант унутранай службы ў адстаўцы Валерый Пятровіч Астапаў, які расказаў пяцікласнікам пра цікавыя выпадкі са сваёй прафесійнай біяграфіі: як выратаваў двухгадовую дзяўчынку, якая магла ўпасці з балкона шматпавярховага дома, і як, рызыкуючы сваім жыццём, выратавальнікі патушылі пажар на нафтабазе ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.
Адкрытая размова дазволіла гімназістам не толькі па-новаму паглядзець на сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх, але і ўсвядоміць, што людзі, якія прысвяцілі сябе прафесіі выратавальніка, сапраўды заслугоўваюць павагі і шчырай падзякі.














